Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
"Праектны інстытут Магілёўдзіпразем"
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
"Праектны інстытут Белдзіпразем"



 

Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца выкананне землеўпарадкавальных, геадэзічных, праектна-пошукавых работ і іншых відаў работ і паслуг.

Прадпрыемства выконвае работы па землеўпарадкаванню і пераразмеркаванню зямель паміж землекарыстальнікамі, землеўладальнікамі, уласнікамі і арандатарамі зямельных участкаў, выконвае афармленне матэрыялаў па ўзгадненні месца размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва (дарог, прадпрыемстваў, жылых і вытворчых будынкаў і г. д.), па прадстаўленні зямельных участкаў прадпрыемствам, арганізацыям, установам для розных мэтаў, грамадзянам для вядзення калектыўнага садоўніцтва і агародніцтва, дачнага і індывідуальнага будаўніцтва, па дэшыфраваннi аэрафотаздымкаў і фотапланаў, складаннi лічбавых мадэляў карт.

Для выканання названых работ і ўзаемаўвязання землеўладання прадпрыемства выконвае работы па стварэнні планавага і вышыннага абгрунтавання з дапамогай высокадакладнага геадэзічнага абсталявання з выкарыстаннем спадарожнікавых сістэм.